У Берліне адбылася першая прэзентацыя новай кнігі рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука і філосафа Максіма Гарунова "Беларуская нацыянальная ідэя на маршы". У ёй удзельнічалі гісторык Аляксандр Фрыдман, рэжысёр Аляксей Палуян, спявачка Вераніка Круглова.
На чарзе прэзентацыі кнігі ў Варшаве, Кракаве, Вільні і Тбілісі. Спадзяемся, што з часам яны будуць і ў беларускіх гарадах.
"Беларуская нацыянальная ідэя на маршы" яшчэ не прызнаная ў Беларусі "эстрэмісцкай", як гэта адбылося з іншай кнігай аўтараў на гэтую тэму. Новую кнігу можна прыдбаць толькі на прэзентацыях ці замовіць праз Patreon Еўрарадыё, выбраўшы там адпаведны лот.
