Беларуская кампанія "Санта Брэмар" прыпыніла пастаўкі ў Расію

Праз санкцыі прадпрыемства засталося без нарвежскага ласося / realbrest.by
Праз санкцыі прадпрыемства засталося без нарвежскага ласося / realbrest.by

Беларуская кампанія "Санта Брэмар" прыпыніла пастаўкі сваёй прадукцыі на расійскі рынак, піша "Коммерсант". Прычынай зрабіўся недахоп сыравіны — праз санкцыі прадпрыемства засталося без нарвежскага ласося.

Выданне звярнулася ў кампанію па каментар, але там адказваць на пытанні не сталі. Тое, што праблема існуе, "Коммерсанту" пацвердзіла крыніца ў адной з гандлёвых сетак. Паводле яе слоў, "Санта Брэмар" паведамляла пра прыпыненне паставак на фоне абмежавання экспарту сыравіны з краін, дзе вырошчваецца ласось.

Кампанія можа перайсці на расійскую чырвоную рыбу, але гэта прывядзе да прыкметнага росту сабекошту і пагражае стратай долі рынку.

Нагадаем, надоечы стала вядома, што краіны ЕС чарговы раз хацелі ўнесці ў санкцыйны спіс генеральнага дырэктара "Санта Брэмар" Аляксандра Машэнскага. І ў чарговы раз — беспаспяхова. Рашэнне заблакавала Венгрыя.

Адзначым таксама, што "Санта Брэмар" — звыклая, але ўжо не актуальная назва кампаніі. У канцы 2021-га кіраўніцтва правяло рэбрэндынг, цяпер прадпрыемства называецца BREMOR. Яно аб'ядноўвае больш за дваццаць гандлёвых марак. "Санта Брэмар" застаецца адным з брэндаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі