Беларуская калійная кампанія пракаментавала сектаральныя санкцыі ЕС

Беларуская калійная кампанія пракаментавала сектаральныя санкцыі ЕС

Беларуская калійная кампанія працягне працаваць "у існуючых рамках". Так у БКК адрэагавалі на ўвядзенне сектаральных санкцыяў Еўрасаюза, якія абмяжоўваюць экспарт калійных угнаенняў з Беларусі. 

З трох кодаў прадукцыі, якую прадае БКК, у дакуменце ЕС згадваюцца два. "Для нас важны кожны від тавару, незалежнас ад аб'ёмаў, якія пастаўляюцца", — цытуе БелаПАН заяву БКК. 

Раней у кампаніі казалі, што яна экспартуе каля 20% усяго сусветнага аб'ёму калійных угнаенняў. У БКК лічаць, што санкцыі выклічуць дэфіцыт на рынку калійных угнаенняў. 

Як даведалася Еўрарадыё, усё зусім не так: на месца БКК з радасцю гатовыя прыйсці канкурэнты і запоўніць рынак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі