Вы тут

Беларуская чыгунка: праз непагадзь спазняюцца цягнікі з Оршы

Беларуская чыгунка / БЕЛТА

Беларуская чыгунка папярэджвае, што ў выніку непагадзі цягнікі з Оршы ідуць са спазненнем. Гаворка ідзе пра напрамкі на Мінск, Віцебск, Магілёў, Крычаў.

"Беларуская чыгунка просіць пасажыраў з разуменнем паставіцца да сітуацыі, якая склалася, і ўлічваць гэтую акалічнасць пры планаванні сваіх паездак", — паведамляе прэс-служба Беларускай чыгункі.

Больш падрабязную інфармацыю пра час адпраўлення і прыбыцця цягнікоў з Оршы можна атрымаць па тэлефоне кантакт-цэнтра 105.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.