Вы тут

Беларускага мастака затрымалі з кактэйлем Молатава каля рэзідэнцыі Макрона

Мастак-акцыяніст Аляксей Кузьміч, Парыж / з асабістага архіва, Еўрарадыё

У Парыжы затрымалі трох чалавек пры спробе трапіць на тэрыторыю прэзідэнцкага палаца, піша газета Le Figaro. У аднаго з іх быў кактэйль Молатава з падпаленай анучай, два другія здымалі акцыю на фотаі відэа. Мужчыну з кактэйлем Молатава затрымалі, калі ён лез на агароджу прэзідэнцкага палаца.

Крыніца ў паліцыі паведаміла журналістам, што вадкасць у бутэльцы была бяспечнай. Яе ўладальнік сказаў, што ён мастак і не хацеў учыняць гвалтоўны акт. Яму каля 30 гадоў.

Паводле папярэдніх звестак, у бутэльцы было малако. Сваёй акцыяй Кузьміч хацеў параўнаць заходнюю заклапочанасць беларускімі падзеямі з такім "малочным кактэйлем Молатава".

Мяркуецца, што гэты мастак — беларус Аляксей Кузьміч, які пакінуў Беларусь пасля жнівеньскіх падзеяў 2020 года. На сваёй старонцы ў Фэйсбуку ён пакінуў адкрыты ліст да прэзідэнта Францыі Эманюэля Макрона. У гэтым тэксце Кузьміч крытыкуе негвалтоўны супраціў і згадвае кактэйль Молатава.

Да допісу ён прымацаваў ролік, дзе таксама фігуруе кактэйль Молатава.

Кузьміч вядомы ў Беларусі сваімі скандальнымі перформансамі. Напрыклад, у жніўні 2020-га ён прыйшоў на выбарчы ўчастак у мінскай школе №44. З кабінкі для галасавання перформер выйшаў у адной набедранай павязцы, а на грудзях у яго быў прымацаваны бюлетэнь з намаляваным фаласам. Пасля гэтага ён стаў пасярод участка ў позе крыжа.

Пасля выбараў маладога чала затрымалі. Ад пераследу ён з'ехаў за мяжу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.