Беларускага амбасадара выклікалі ў МЗС Арменіі

МЗС Арменіі / Вардан Петрасян

Амбасадара Беларусі ў Арменіі выклікалі ў МЗС краіны ў сувязі з заявай кіраўніка беларускага МЗС Уладзіміра Макея пра візіт Нэнсі Пэласі ў Ерэван. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на армянскае знешнепалітычнае ведамства. Беларускаму дыпламату перадалі "заклапочанасць і меркаванні армянскага боку з нагоды вышэйзгаданай заявы".

Спікерка Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША Нэнсі Пэласі наведала Арменію на мінулым тыдні. Візіт адбыўся на фоне чарговай эскалацыі канфлікту паміж Арменіяй і Азербайджанам. Падчас нядаўніх баявых дзеянняў загінулі дзясяткі вайскоўцаў з абодвух бакоў.  Візіт Пэласі разглядаўся "як жэст падтрымкі ва ўмовах, калі Ерэван не дамогся практычнай вайсковай дапамогі ад АДКБ", паведамляла тады Euronews.

Уладзімір Макей заявіў, што такія візіты спрыяюць толькі абвастрэнню канфліктаў.  У рамках АДКБ "нам не трэба спадзявацца на якіх-небудзь міратворцаў збоку".

"Спадзявацца на знешніх дзядзек-цётак наўрад ці мэтазгодна", падкрэсліў кіраўнік беларускага МЗС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.