"Беларусбанк" зніжае працэнтныя стаўкі па крэдытах на нерухомасць

Крэдыт на жыллё ў "Беларусбанку" выдаюць толькі тым, хто будуецца з дзяржзаказчыкам / ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Крэдыт на жыллё ў "Беларусбанку" выдаюць толькі тым, хто будуецца з дзяржзаказчыкам / ілюстрацыйнае фота pixabay.com

"Беларусбанк" заявіў аб зніжэнні працэнтных ставак па крэдытах на нерухомасць. Пры гэтым шанц атрымаць крэдыт ёсць толькі ў тых, хто будуецца з дзяржзамовай.

Па новых крэдытных дагаворах стаўку ўсталявалі на ўзроўні 21% гадавых (стаўка рэфінансавання НБРБ плюс 9 пунктаў). Калі гаворка ідзе пра дакрэдытаванне, то стаўка будзе 19% гадавых (стаўка рэфінансавання НБРБ плюс 7 пунктаў). Але разлічваць на дакрэдытаванне змогуць толькі тыя, у каго ў Беларусбанку ўжо ёсць крэдыт "на фінансаванне нерухомасці з дзяржпадтрымкай". Ёсць варыянт і з іпатэкай — у гэтым выпадку стаўка будзе ад 12% (стаўка рэфінансавання НБРБ) гадавых. Але і тут ёсць ўмова — крэдыт дадуць толькі тым, хто пагодзіцца будавацца з канкрэтнымі забудоўшчыкамі: Галоўным упраўленнем капітальнага будаўніцтва Кіраўніка справамі Прэзідэнта альбо КУДП "Упраўленне капітальным будаўніцтвам Горацкага раёна".

У банку таксама нагадалі, што "замарозілі" стаўку рэфінансавання Нацбанка на ўзроўні 9,25% для атрымальнікаў крэдытаў, якія аформілі дагаворы з 1 сакавіка па 31 мая 2022 года. Акрамя таго, па-ранейшаму можна скарыстацца адтэрміноўкай па пагашэнні асноўнага доўгу на тэрмін да 6 месяцаў з прадаўжэннем тэрміну вяртання крэдыту на 12 месяцаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі