Вы тут

Беларусбанк увёў ліміт на некаторыя аперацыі па банкаўскіх картках

Новаўвядзенне пачало дзейнічаць у першы дзень вясны

З 1 сакавіка Беларусбанк увёў ліміт у 3000 рублёў у дзень на некаторыя аперацыі па банкаўскіх картках. Прычына такога рашэння тлумачыцца "мінімізацыяй выпадкаў крадзяжу грашовых сродкаў з рахункаў кліентаў... шляхам атрымання махлярамі ад кліентаў інфармацыі для ўваходу ў сістэмы дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання і правядзення аперацый".

Якія аперацыі маюцца на ўвазе? Гэта адпраўка грашовых пераводаў (ёсць выключэнне для пераводаў паміж карткамі банка аднаго кліента) і пэўныя аплаты. Больш падрабязна можна паглядзець на сайце Беларусбанка. Кліент можа адмяніць абмежаванне, патэлефанаваўшы ў кантакт-цэнтр банка ці напісаўшы пісьмовую заяву.

Як адзначае tut.by, Беларусбанк уваходзіць у лік тых банкаў, кліентам якіх найчасцей тэлефануюць махляры.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.