Вы тут

"Беларусбанк" у 15 разоў павялічвае камісію за грашовыя пераводы з-за мяжы

Банкі ўводзяць новыя абмежаванні па аперацыях з карткамі / Еўрарадыё

Беларускія банкі працягваюць уводзіць новыя абмежаванні з аперацыямі па картках. 

"БНБ-Банк" забараніў пераводы на карты з-за мяжы ў любых валютах. Прычыны забароны не называюцца.

"Беларусбанк" з сённяшняга дня абмежаваў 500 рублямі суму, якую за тыдзень можна зняць у банкаматах з картак VISA, Mastercard, UnionPay International банкаў-нерэзідэнтаў. Таксама для картак VISA, Mastercard небеларускіх банкаў вырасла сума камісіі пры зняцці гатоўкі — з 2,5% да 15% ад сумы.

З 4 ліпеня павялічыцца памер камісіі за перавод грошай з-за мяжы на карткі фізічных асоб, у тым ліку з дапамогай грашовых пераводаў Visa Direct, Mastercard MoneySend, БЕЛКАРТ / Мір. Ён вырасце з 1% да 15% ад сумы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.