Вы тут
Беларусь закрыла частку паветранай прасторы для грамадзянскіх самалётаў

Рашэнне Генштабу пачало дзейнічаць 24 лютага / Ілюстрацыйнае фота БЕЛТА
Беларусь закрыла частку паветранай прасторы для грамадзянскіх самалётаў. "У мэтах забеспячэння" яе "бяспечнага выкарыстання", паведаміла Міністэрства абароны РБ.
Рашэнне Генштабу пачало дзейнічаць з 12-й гадзіны 24 лютага. Яно датычыць наступнай тэрыторыі: "мяжа — Высокае — Баранавічы — Асіповічы — Крычаў — і далей па паўднёвай частцы мяжы краіны”.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.