Вы тут

Беларусь з 3 красавіка адкрывае свае наземныя межы

Урад паведаміў пра знятыя абмежаванні / vk.com/gpkgovby

Беларусь адкрывае свае наземныя межы. Здымаюцца "кавідныя" абмежаванні на іх перасячэнне як замежнымі грамадзянамі, так і беларусамі. Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка. Дакумент рэгулюе ўмовы вызвалення замежнікаў ад прадастаўлення ПЛР-тэста пры ўездзе ў нашу краіну. Беларусам ПЛР-тэст не патрабуецца.

Пастанова пачне дзейнічаць пасля афіцыйнага апублікавання.

Дзяржаўны памежны камітэт РБ удакладняе, што часовыя абмежаванні на перасячэнне беларускай мяжы будуць знятыя з 3 красавіка.

Апошнія паўтара года проста так выехаць з Беларусі было нельга — людзям трэба было абгрунтаваць неабходнасць. Выезды на працу, на лячэнне і на вучобу дазваляліся спачатку раз на паўгода, пасля — раз на тры месяцы. Улады РБ апраўдвалі абмежаванні пандэміяй COVID-19. Хаця ні ў адной суседняй з Беларуссю краіне нічога падобнага ўведзена не было.

vk.com/gpkgovby

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.