Беларус у кайданках уцёк ад літоўскіх памежнікаў на радзіму

На прапускным памежным пункце "Беняконі-Шальчынінкай" на беларуска-літоўскай мяжы беларус у кайданках уцёк ад памежнікаў, распавядае телеграм-канал "Граница FM".

Паведамляецца, што беларус зрабіў камплімент літоўйкай памежніцы, а тая адправіла яго назад на радзіму. Мужчына, які ўжо атрымаў штамп у пашпарце, вырашыў, што ён мае права быць у Літве і ўцёк у лес на літоўскім баку. Неўзабаве літоўскія памежнікі знайшлі яго, прывялі ў пункт пропуску, начапілі кайданкі і ўзялі пад варту. Калі ахоўнік адышоў, вязень адчыніў акно зубамі і пабег у Беларусь.

Пасля перамоваў паміж памежнікамі з мужчыны знялі кайданкі і вярнулі пашпарт. Цяпер яго чакае адміністрацыйны штраф.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.