Беларусь трапіла на лёсаванне адбору да футбольнага Еўра-2024

Эмблема Еўра-2024

Беларуская зборная ўключаная ў склад удзельнікаў лёсавання адбору да футбольнага Еўра-2024. Аднак яе развядуць з Украінай.

Як паведамляе сайт УЕФА, у лёсаванні да адбору чэмпіянату Еўропы-2024 прымуць удзел зборныя 53 з 55 асацыяцый, якія ўваходзяць у саюз.

З лёсавання выключылі Германію, якая гарантавала сабе месца ў фінальнай стадыі турніру як краіна-гаспадыня, і Расія, якую УЕФА адхіліў ад усіх спаборніцтваў да спецыяльнага паведамлення ў адказ на вайну. Расія вядзе баявыя дзеянні супраць Украіны з 24 лютага з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

Такім чынам, Беларусь да лёсавання кваліфікацыі Еўра-2024 дапусцілі. Раней з'яўлялася неафіцыйная інфармацыя, быццам беларуская зборная можа трапіць у "бан", як і расійская.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.