Беларус сцвярджае, што яго спрабавалі завербаваць у маскоўскім рэстаране

Невядомыя мужчыны назваліся "разведчыкамі СБУ" / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Невядомыя мужчыны назваліся "разведчыкамі СБУ" / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Беларус сцвярджае, што яго спрабавалі завербаваць у маскоўскім рэстаране "Вкусно и точка". Як піша @bazabazon, здарылася гэта 8 красавіка. 46-гадовы электрамантажнік Віктар кажа, што да яго падселі супрацоўнікі... СБУ. Спачатку за стол сеў адзін невядомы мужчына. Ён назваў імя і прозвішча беларуса, расказаў, чым ён займаецца. Таксама паведаміў, што працуе ў СБУ і прапанаваў супрацоўніцтва. Электрамантажнік адмовіўся. Тут за стол падселі яшчэ некалькі мужчын.

Віктар сказаў, што ідзе ў прыбіральню, а сам выбег з рэстарана і звярнуўся з заявай пра спробу "вярбоўкі" ў паліцыю. На жаль, што было далей, выданне не паведамляе.

Беларус сцвярджае, што яго спрабавалі завербаваць у маскоўскім рэстаране
t.me/bazabazon/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі