Беларусь — першая сярод постсавецкіх краін па росце спажывецкіх цэн

Актуальны рахунак з крамы / Еўрарадыё
Актуальны рахунак з крамы / Еўрарадыё

У студзені і лютым 2021 года Беларусь ўзначаліла спіс краін постсавецкай прасторы па росце спажывецкіх цэн. Гэта вынікае з праведзенага агентцтвам БелаПАН аналізу дадзеных нацыянальных органаў статыстыкі.

За першыя два месяцы новага года кошты ў нашай краіне выраслі на 3,1%. Следам за Беларуссю ідуць Азербайджан, Арменія (у абедзвюх краін на 2,8%), Украіна (2,3%) і Грузія (2,2%). Для параўнання ў Расіі за гэты час спажывецкія тавары падаражэлі на 1,46%, у Казахстане — на 1,3%, у Літве — на 0,7%

У лютым 2021 года цэны ў Беларусі павялічыліся на 1,94%. І гэта зноў самы высокі паказчык сярод краін былога СССР. Далей ідуць Азербайджан (1,6%), Грузія і Кыргызстан (1,1%), Украіна (1%), Эстонія (0,9%), Расія (0,78%). У Літве цэны выраслі ўсяго на 0,2%

Па росце спажывецкіх цэнаў (на 7,36%) у 2020 годзе Беларусь заняла пятае месца сярод вышэйзгаданых краін. Год таму — у студзені і лютым 2020-га наша краіна, як і цяпер, была щ лидарах (1 і 1,87% адпаведна).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі