Беларусь пашырыла пералік грузаў з ЕС, якія можна ўвозіць у краіну

Вялікагрузы ў пункце пропуску на беларускай мяжы​ / БЕЛТА
Вялікагрузы ў пункце пропуску на беларускай мяжы​ / БЕЛТА

У Беларусі пашырылі пералік грузаў з ЕЗ, якія можна ўвозіць на тэрыторыю краіны. Пра гэта паведамляе прессс-служба Мінтранса.

Да гэтага часу ўезд і транзіт былі дазволеныя толькі для еўрапейскіх грузавых аўтамабіляў, якія перавозяць пошту і жывёл. Цяпер гэтае права распаўсюджваецца таксама на "негабарытныя і гуманітарныя грузы, якія патрабуюць асаблівых умоў транспарціроўкі". Гаворка пра лекі (у тым ліку не расфасаваныя), медыцынскія вырабы і запчасткі да іх, сыравіну і матэрыялы для вытворчасці лекаў і медвырабаў, а таксама пра кроў, органы і тканкі чалавека.

Нагадаем: у адказ на забарону для беларускіх велікагрузаў уязджаць на тэрыторыю ЕС беларускія ўлады вырашылі не пускаць у краіну грузавікі з рэгістрацыяй краін Еўрасаюза. З 16 красавіка еўрапейскія велікагрузы могуць толькі пад'ехаць "у спецыяльна ўстаноўленыя месцы" ў Беларусі і разгрузіцца — пасля гэтага яны мусяць пакінуць тэрыторыю краіны.

Для легкавых аўтамабіляў і аўтобусаў, зарэгістраваныя ў ЕС, абмежаванняў няма.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі