Байдэн назваў Ціханоўскую і Пінчук "неверагоднымі"

Святлана Ціханоўская і Наталля Пінчук / t.me/tsikhanouskaya/
Святлана Ціханоўская і Наталля Пінчук / t.me/tsikhanouskaya/

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн пракаментаваў сумесны выступ Святланы Ціханоўскай і Наталлі Пінчук у анлайн-фармаце на Другім саміце за дэмакратыю. "Мы толькі што пачулі дзвюх неверагодных жанчын, якія робяць неверагодную справу адносна Беларусі, цытуе яго словы амерыканская амбасада ў Беларусі. — Яны заслугоўваюць, як і ўсе жанчыны, быць прадстаўленымі"

У сваім выступе Ціханоўская гаварыла пра захоп улады ў Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, пра рэпрэсіі, пра палітвязняў, пра расійскія войскі ў нашай краіне і анансаванае Уладзімірам Пуціным размяшчэнне тактычнай ядзернай зброі. 

Наталля Пінчук — жонка палітвязня, нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі