Батракова адмовілася быць на Дні беларускага пісьменства з палітычных прычынаў

Батракова адмовілася быць на Дні беларускага пісьменства з палітычных прычынаў

Пісьменніца Наталля Батракова адмовілася з палітычных прычынаў удзельнічаць у сёлетнім Дні беларускага пісьменства. Пра гэта яна напісала ў сваім акаўнце на Фэйсбуку. 

Дзень беларускага пісьменства традыцыйна адзначаецца ў першыя выходныя верасня. Батракова згадала, што свята сёлета пройдзе на яе радзіме, у Бялынічах.

"Але ў цяперашняй сітуацыі маё сумленне не дазваляе мне прысутнічаць на мерапрыемстве, дзе старанна будуць рабіць выгляд, што ў краіне нічога не адбываецца.

Адбывацца. Ідзе вайна з уласным народам, паляванне на "ведзьмаў", шэрагі якіх можа папоўніць любы, хто адкрыта выказаў сваю грамадзянскую пазіцыю, нягледзячы на ўзрост, заслугі, стан здароўя.

Дарагія землякі, дарагія чытачы!

Я хачу быць сумленнай перад вамі і перад сабой, не хачу здацца слабей за ўпадабаных вамі гераінь маіх раманаў. Прабачце, але ў гэтую нядзелю мы з вамі не ўбачымся.

У маёй душы няма свята.

Пакуль няма", — напісала раманістка.

Наталля Батракова — папулярная аўтарка рускамоўных жаночых раманаў "Тэрыторыя душы", "Плошча згоды" ды інш. Па выніках продажаў 2019 года яе раман "Міг бясконцасці" стаў лідарам у сістэме "Белкніга" сярод кніг беларускай вытворчасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі