Вы тут

БАТЭ выйшаў у паўфінал Кубка Беларусі

Падчас матчу ў Віцебску пайшоў мокры снег / Скрыншот з відэа

БАТЭ выйшаў у паўфінал футбольнага Кубка Беларусі. У чвэрцьфінале барысаўчане двойчы перамаглі "Віцебск": спачатку дома — 2:1, а пасля і ў гасцях — 3:2. Падчас сённяшняга матчу ў Віцебску пайшоў мокры снег.

Раней у 1/2 фіналу Кубка выйшлі "Тарпеда-БелАЗ", "Іслач" і "Шахцёр". Лёсаванне прызначана на 8 красавіка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.