Вы тут

БАТЭ са скандалам вырваў нічыю ў "Мінска"

Момант, калі Павел Рыбак забівае той самы гол / скрыншот з відэа

11 красавіка завяршыўся чацвёрты тур чэмпіянату Беларусі па футболе. Матч паміж "Мінскам" і БАТЭ ледзьве не скончыўся сенсацыйнай перамогай мінскай каманды.

Першы тайм прайшоў адносна спакойна і без галоў, а пасля перапынку футбалісты "Мінска" двойчы забівалі ў вароты БАТЭ. На 47-й хвіліне забіў Максім Касараб, а на 64-й лік падвоіў Дзмітрый Зіновіч.

БАТЭ здолей адыграцца толькі на 80-й хвіліне, калі Павел Рыбак з максімальна блізкай адлегласці "занёс" мяч у вароты "Мінска". "Мінчане" адразу ж пачалі апеляваць да арбітра, што Рыбак забіў гол рукой. Тым не менш гол быў залічаны.

На першай дададзенай хвіліне БАТЭ атрымаў права на пенальці, які паспяхова рэалізаваў Максім Скавыш.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.