Вы тут

БАТЭ прайграў у Сафіі ЦСКА і выбыў з Лігі Еўропы

ЦСКА — БАТЭ / vk.com/fcbate

17 верасня БАТЭ прайграў у Сафіі ЦСКА (0:2) і выбыў з кваліфікацыі футбольнай Лігі Еўропы (у 2-м раўндзе, з якога і стартаваў). Усё вырашыў мяч, забіты гаспадарамі поля ў першым тайме. А перад гэтым барысаўчане не рэалізавалі пенальці — удар сербскага легіянера Неманьі Міліча адбіў брамнік (на відэа). У другім тайме ў БАТЭ былі добрыя моманты, але рэалізаваць іх не ўдалося. А ў даданыя да асноўнага часу хвіліны другі мяч заляцеў у пустую браму барысаўчан.

Як вядома, у матчы ў Балгарыі не змаглі паўдзельнічаць лідары БАТЭ Ігар Стасевіч і Станіслаў Драгун, якія заразіліся каранавірусам.

Такім чынам у футбольных еўракубках засталося толькі брэсцкае "Дынама".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.