Барэль: санкцыі прымусяць Пуціна выбіраць — масла ці зброя

Барэль: санкцыі прымусяць Пуціна выбіраць — масла ці зброя

Кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Жазэп Барэль у чарговым артыкуле паразважаў на тэму эфектыўнасці санкцый у дачыненні Расіі, а таксама наконт верагоднасці таго, што яны змогуць спыніць вайну ва Украіне. ЕС прыняў ужо шэсць пакетаў санкцый, рыхтуецца сёмы. Барэль лічыць, што гэтыя абмежаванні паступова вызваляюць Еўропу ад залежнасці, якая доўга тармазіла палітычныя рашэнні.

"Да канца 2022 года ЕС скароціць імпарт расійскай нафты на 90%, — піша Жазэп Барэль. — Мы таксама імкліва скарачаем імпарт газу. Імаверна, Уладзімір Пуцін лічыў, што Еўропа не наважыцца ўвесці санкцыі з-за сваёй энергетычнай залежнасці ад РФ".

Кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі лічыць, што "гэта адзін з тых значных пралікаў, якія дапусціў расійскі рэжым падчас гэтага канфлікту". Пры гэтым ён прызнае, што такая хуткая адмова ад расійскіх энерганосьбітаў "стварае сур'ёзныя цяжкасці для многіх краін ЕС і для некаторых сектараў эканомікі".

"Але гэта цана, якую мы павінны заплаціць за абарону нашай дэмакратыі і міжнароднага права, і мы прымаем неабходныя меры для вырашэння гэтых праблем у духу поўнай салідарнасці", — адзначае Барэль. Ён піша, што ўплыў санкцый на расійскую эканоміку ёсць, але ён пакуль малапрыкметны. З часам уплыў будзе ўзмацняцца, "прымушаючы Пуціна выбіраць ці масла, ці зброю".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі