Барэль: ЕС можа прыняць і пяты пакет санкцый супраць уладаў Беларусі

Барэль: ЕС можа прыняць і пяты пакет санкцый супраць уладаў Беларусі

Кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Жазэп Барэль пракаментаваў прыняты ЕС 4-ы пакет супраць уладаў Беларусі і выказаўся наконт далейшага ціску на афіцыйны Мінск. 21 чэрвеня Брусель дадаў у "чорны спіс" 78 фізічных і 8 юрыдычных асоб. Што далей? Сектаральныя эканамічныя санкцыі. Напрацоўкі працоўнай групы ўжо ў канцы гэтага тыдня разгледзяць на саміце кіраўнікі краін Еўрасаюза.

"Мы абмеркавалі і эканамічныя санкцыі, якія мы маем намер прыняць у хуткім часе, пасля саміта ЕС", — сказаў Барэль па выніках пасяджэння міністраў замежных спраў краін Еўрасаюза. Чакаецца, што гэта будзе ўдар па калійным, нафтавым і банкаўскім сектарах.

Кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі  не выключае, што будзе прыняты і пяты пакет санкцый, паколькі ў Бруселі не бачаць іншага спосабу ўплыву "на дзеянні людзей, адказных за тое, што адбываецца ў Беларусі".

ЕС, ЗША, Вялікабрытанія і Канада выступілі з сумеснай заявай аб увядзенні ўзгодненых санкцый. Таксама ў панядзелак да ўладаў Беларусі звярнуўся кіраўнік Еўрапейскага савета Шарль Мішэль. "Вызваліце ўсіх палітычных зняволеных, — піша ён у Twitter. — Спыніце далейшыя рэпрэсіі. Пачніце інклюзіўны нацыянальны дыялог".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі