Вы тут

Баранавіцкія фанаты абвясцілі байкот матчам клуба — праз палітычную сітуацыю

Баранавіцкія фанаты / vk.com/wall-31350699_2274

Да ліку фанатаў, якія з палітычных прычынаў байкатуюць матчы сваіх клубаў, далычыліся баранавіцкія футбольныя фэны. Яны абвясцілі байкот на знак пратэсту супраць сітуацыі ў краіне.

"17 красавіка пачнецца чарговы сезон у першай лізе. Як ні сумна гэта казаць, але мы таксама прыпыняем падтрымку клуба як на хатніх, так і выязных матчах! Усе, хто будзе заўважаны на фан-сектары, не мае дачынення да фанатаў ФК Баранавічы! Гульцам хочацца пажадаць поспехаў, мы заўсёды дзесьці побач", — напісалі фанаты ў суполцы Ultras Baranavičy.

Раней пра байкот гульняў заявілі фанаты футбольных клубаў: вышэйшай лігі — БАТЭ, "Слуцка", "Дынама-Брэст", "Дынама-Мінск", "Нёмана", "Гомеля", "Шахцёра", "Віцебска", "Тарпеда-БелАЗа", "Мінска", "Смаргоні", "Іслачы"; першай лігі — "Маладзечна", "Нафтана", "Дняпра", "Граніта", "Слоніма 2017", а таксама мінскага "Тарпеда". Байкатаванне падтрымалі фанаты хакейнага мінскага "Дынама", валейбольнага "Заходняга Буга" ды іншых клубаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.