Барацьба з сілавым супрацівам ці з КДБ: навошта МУС новае элітнае падраздзяленне

МУС чакае дыверсій і рыхтуецца да сілавога супраціву  / калаж Улада Рубанава
МУС чакае дыверсій і рыхтуецца да сілавога супраціву  / калаж Улада Рубанава

У Беларусі з’явіцца новае падраздзяленне МУС. Пры яго стварэнні ўлічылі нават досвед вайны ва Украіне, распавядае міністр унутраных спраў Іван Кубракоў. Навошта? Для вайны, кажуць эксперты. Але не для такой, як ва Украіне, а для вайны з беларусамі, не згоднымі з палітыкай рэжыму Лукашэнкі.

Еўрарадыё даведалася, каго так баіцца ўлада, што стварае элітнае падраздзяленне, як гэта паўплывае на рэпрэсіі і ці не перацягне МУС на сябе коўдру з КДБ.
 

“Будуць і разведкі, і бронетэхніка”

Барацьба з сілавым супрацівам ці з КДБ: навошта МУС новае элітнае падраздзяленне
МУС відавочна рыхтуецца не да падаўлення мірных пратэстаў / Еўрарадыё

Набіраць кадры ў гэтае падраздзяленне будуць маладых спецназаўцаў з вайсковай часткі 3214.

Што тычыцца функцыяналу, гэта будзе атрад спецыяльнага прызначэння, дзе будуць усе неабходныя падраздзяленні: разведкі, па супрацьдзеянні БПЛА, нават свая кіналагічная служба будзе. Гэта тое мабільнае падраздзяленне, якое выедзе ў любую кропку і выканае пастаўленую задачу па забеспячэнні бяспекі нашых грамадзян. Там будзе і бронетэхніка, і адпаведнае ўзбраенне, — кажа Кубракоў.

Плануецца, што такое фармаванне з’явіцца ў Мінску, а потым і ва ўсіх рэгіёнах. Больш амаль нічога не вядома.

У нас [у BYPOL. — Еўрарадыё] пра гэта падраздзяленне няма ніякай дадатковай інфармацыі, — кажа прадстаўнік па аднаўленні законнасці і правапарадку Аб’яднанага пераходнага кабінета, кіраўнік BYPOL Аляксандр Азараў.

Бронетэхніка наўрад ці патрэбная, каб трымаць за кратамі святара Уладзіслава Багамольнікава ці ладзіць паляванне на пенсіянераў. Улады чакаюць дыверсій і баяцца сілавога супраціву, які добра бачны за мяжой, лічыць Азараў.

КДБ заўсёды працавала, каб не даць апазіцыі стварыць сілавы супраціў. Цяпер ён ствараецца — план “Перамога”, Сахашчык, Кабінет аб’яднаўся і сказаў, што трэба рабіць сілавы варыянт змены ўлады, ёсць дабраахвотнікі ва Украіне. Такога не было за ўсё праўленне Лукашэнкі. Яны баяцца, што прыйдуць дыверсійныя групы, і рыхтуюцца іх сустракаць. Не думаю, што гэта паўплывае на пашырэнне рэпрэсій.

На самой справе ўнутраных войскаў у Беларусі дастаткова. Але яны хочуць стварыць нейкае элітнае падраздзяленне МУС.
 

Каб былі здольныя не толькі біць машыны

Барацьба з сілавым супрацівам ці з КДБ: навошта МУС новае элітнае падраздзяленне
Сілавікі на пратэстах у 2020 годзе / Еўрарадыё

Па сутнасці ўладам патрэбныя тыя, хто падрыхватаны да больш агрэсіўных дзеянняў.

Калі ўзяць унутраныя войскі, памятаеце, чым займаліся салдаты тэрміновай службы ў жніўні 2020 года? Білі машыны — і ўсё, на што яны былі здольныя. МУС хоча зрабіць так, каб яны білі не толькі машыны, а яшчэ працавалі як “Алмаз” ці “Альфа”. А гэта часткі невялікія. Там, можа, 150-200 чалавек, — працягвае Азараў.

Да думку палітычнага аналітыка Валерыя Карбалевіча, стварэнне новага падраздзялення — усё ж працяг трэнда на ўмацаванне рэпрэсій.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі