З панцыраў крэветак вырабляюць рэчыва, здольнае спыняць крывацёк. Бандажы з тканіны, прапітанай такім рэчывам, ратуюць ва Украіне тысячы жыццяў, піша ВВС.
Пры кантакце з крывёй вадкасць, якой прапітаныя бінты, ператвараецца ў гелепадобны згустак. Гэта рэчыва вырабляецца на аснове хітазану — яго здабываюць з панцыраў крэветак, а потым чысцяць.
Такія бандажы вырабляе брытанская кампанія Nonwovenn, іх кладуць у аптэчкі ўкраінскіх вайскоўцаў. Неўзабаве пасля ўварванне Расіі, вайскоўцы звярнуліся да пастаўшчыка такіх павязак і папрасілі даслаць ім столькі, колькі магчыма.