Бахарэвіч: мая нацыянальная ідэя застаецца нязменнай — мова і свабода

Бахарэвіч: мая нацыянальная ідэя застаецца нязменнай — мова і свабода

14 ліпеня ў эфіры Еўрарадыё — літаратар Альгерд Бахарэвіч.


Беларусаў вельмі моцна змяніў 2020 год і падзеі, якія беларускаму грамадству давялося перажыць на працягу апошніх двух гадоў. Стала больш відавочна, што месца Беларусі — у Еўропе, і што мы абавязаныя зрабіць усё магчымае, каб яе ў Еўропу вярнуць. Тым не менш такія базавыя рэчы, як “мова” і “свабода”, застаюцца нязменнымі і менавіта на іх мусіць трымацца наша нацыянальная ідэя, перакананы Альгерд Бахарэвіч.


Пра тое, як змянілася яго бачанне беларусаў і нацыянальнай ідэі пасля жніўня 2020 года, пра раскол у беларускім грамадстве, пра мову і свабоду мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Альгердам Бахарэвічам

Замовіць кнігу “Беларуская нацыянальная ідэя на маршы” можна тут:

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Нехта перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.


Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?


На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.


Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.


Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.


Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:


Нацыянальная ідэя

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі