Бах: беларускія і расійскія спартсмены па-ранейшаму адхілены ад спаборніцтваў

Бах: беларускія і расійскія спартсмены па-ранейшаму адхілены ад спаборніцтваў

Прэзідэнт Міжнароднага алімпійскага камітэта Томас Бах наведаў Украіну і пабываў на знішчаных расійскімі ракетнымі ўдарамі спартыўных аб'ектах. На сумеснай прэс-канферэнцыі з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім у Кіеве заявіў, што МАК па-ранейшаму выступае супраць удзелу беларускіх і расійскіх спартсменаў у міжнародных спаборніцтвах. Адпаведную рэкамендацыю нацыянальным федэрацыям Міжнародны алімпійскі камітэт даў неўзабаве пасля пачатку расійскай агрэсіі супраць Украіны (некаторыя з іх дазволілі выступы беларусам і расіянам у нейтральным статусе). "Гэтая пазіцыя з'яўляецца нязменнай", — сказаў Бах.

"Нельга дапускаць, каб дзяржава-тэрарыст выкарыстоўвала спорт для прасоўвання сваіх палітычных інтарэсаў і прапаганды, — гаварыў Зяленскі. — Я ўдзячны спадару прэзідэнту [МАК] за непахісную пазіцыю па адхіленні расійскіх і беларускіх спартсменаў ад афіцыйных спаборніцтваў... Пакуль Расія спрабуе знішчыць украінскі народ і скарыць іншыя краіны Еўропы, яе прадстаўнікам не месца ў спартыўнай супольнасці свету".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі