Баец ССА Украіны расказаў пра бой, у якім загінуў беларус Аляксей Скобля ("Тур")

Баец Сіл спецыяльных аперацый Украіны расказаў пра бой, у якім 13 сакавіка 2022-га пад Кіевам загінуў беларус Аляксей Скобля (пазыўны "Тур"). Яго група ў раёне населенага пункта Машчун неаднаразова праводзіла разведку, наводзіла артылерыю на пантонныя пераправы расіян, аднойчы ў баі знішчыла дзясятак спецназаўцаў. У той дзень было атрымана заданне правесці разведку ў раёне Машчуна — зноў шукалі пантонную пераправу расіян праз рэчку. Яны ехалі на цывільнай машыне. Але ў тым раёне "тактычная сітуацыя змянілася", а байцоў ССА пра гэта ніхто не папярэдзіў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.