Бацька Сафіі Сапега аплаціў яе штраф

Бацька расіянкі Сафіі Сапега цалкам аплаціў яе штраф — 175 тысяч рублёў. Пра гэта Бі-Бі-Сі паведаміў адвакат сям'і палітзняволенай Антон Гашынскі

"Аплата штрафу ліквідуе фармальныя перашкоды да памілавання Аляксандрам Лукашэнкам або яе перадачы ў Расію для адбыцця пакарання", — патлумачыў юрыст.

Беларускія сілавікі захапілі Сапега ў траўні 2021-га разам з журналістам Раманам Пратасевічам, калі прымусова пасадзілі ў Мінску борт Ryanair. Яе абвінавацілі ў адміністраванні апазіцыйнага тэлеграм-канала "Чорная кніга Беларусі". 

Дзяўчыне прасудзілі 6 год калоніі і вялікі штраф у якасці кампенсацыі “маральнай шкоды пацярпелым” — каля 68 тысяч долараў. Пацярпелымі праходзілі больш за 70 сілавікоў, чыноўнікаў і суддзяў. 

Лукашэнка ў чэрвені казаў журналістам, што не выключае перадачу Сапега ў Расію. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі