Back in USSR: у Гомелі працягваюць вырабляць савецкія цацкі

Клоун з катом, які нагадвае Юрыя Куклачова, з'явіўся ў 1980-х гадах / скрыншот з сайта вытворцы

У Гомелі працягваецца вытворчасць гумавых цацак узору 1970-1980 гадоў. Прывітанне з савецкага мінулага на сайце прадпрыемства "Вясёлка" ААТ "Актамір" (былая "Фабрыка цацак") выявіў "Флагшток".

Напрыклад, набор Дзед Мароз і Снягурачка ўпершыню з'явіліся ў 1970-х гадах, а клоун з катом, які нагадвае Юрыя Куклачова, з'явіўся ў 1980-х гадах.

Колькі каштуюць гэтыя цацкі невядома, бо пры спробе загрузіць прайс сайт кампаніі завісае.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.