Бабарыка толькі ад адваката даведаўся пра перапынак у судзе

Бабарыка толькі ад адваката даведаўся пра перапынак у судзе

26 лютага адвакат Дзмітрый Лаеўскі наведаў ў СІЗА КДБ свайго падабароннага Віктара Бабарыку. Толькі ад адваката экс-банкір даведаўся, што на яго судовым працэсе абвешчаны перапынак.

"Аказалася, што яму нават не абвяшчалі пра перапынак у судзе. Даведаўшыся аб прычынах перапынку, ён таксама здзівіўся: чаму не задзейнічаны запасны суддзя або народны засядацель, якія былі абвешчаныя ў першы дзень пасяджэння? Яшчэ пагаварылі пра канспіралогію і інфармацыйныя ўкіды, пасмяяліся", — перадае словы адваката ТГ-канал @t.me/vybory_smotri.

Як распавядала Еўрарадыё, 23 лютага ў судзе па "справе Белгазпрамбанка" быў абвешчаны перапынак — на няпэўны тэрмін, да двух тыдняў. Гэта звязана з захворваннем аднаго з членаў суда.

Пад укідамі, верагодна, меліся на ўвазе чуткі пра перавод Бабарыкі пад хатні арышт. Гэтыя чуткі адвакат Бабарыкі абвяргаў раней.

Таксама Лаеўскі паведаміў, што Бабарыка выдатна трымаецца: "Ні прапаганда, ні сфабрыкаваныя абвінавачванні, ні арышт сына і блізкіх людзей, ні пагроза канфіскацыі маёмасці, ні восем месяцаў зняволення — нішто не зламала волю чалавека, ён застаецца свабодным нават у турме, з ясным розумам і верай у дабро".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі