Вы тут

"Азоўсталь" з украінцамі абараняюць як мінімум пяць беларусаў

"Азоўсталь" / Reuters

Разам з украінскімі вайскоўцамі на "Азоўсталі" знаходзяцца як мінімум пяць беларусаў.

Пра гэта ў эфіры абвешчанага "экстрэмісцкім" канала заявіў Ян Мельнікаў — прадстаўнік беларускага батальёна імя Кастуся Каліноўскага, сфармаванага ва Украіне ў сакавіку 2022 года.

Па словах Мельнікава, апошні раз беларусы з "Азоўсталі" выходзілі на сувязь чатыры дні таму.

Апошнія дні раійскія войскі аднавілі штурм "Азоўсталі" ў Марыупалі. Па паведамленнях абаронцаў, нападнікі прарваліся на тэрыторыю завода, ідуць цяжкія баі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.