Вы тут

Азаранка з-за траўмы знялася з турніру ў Досе

Вікторыя Азаранка / З архіву Reuters

Вікторыя Азаранка з-за траўмы спіны знялася з турніру ў Досе. У пятніцу беларуская тэнісістка мусіла згуляць у паўфінале з Гарбінье Мугуруса з Іспаніі. Менавіта іспанка ў другім крузе перамагла Арыну Сабаленка. Цяпер жа яна прайшла і Азаранка.

Праблемы ў Вікторыі ўзніклі напярэдадні чвэрцьфіналу з украінскай Элінай Світолінай. А падчас гульні яна выклікала на корт лекара. Тым не менш, той паядынак Азаранка выйграла. Пасля яна расказала пра "востры боль", які адчувала.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.