Вы тут

Азаранка з-за траўмы знялася з турніру ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах

Вікторыя Азаранка / Reuters

Вікторыя Азаранка з-за траўмы спіны знялася з турніру ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах (ён стартаваў 7 сакавіка). Беларускую тэнісістку заменіць італьянка Марціна Трэвізан. Праблемы са здароўем у Азаранка ўзніклі на нядаўнім турніры ў Досе, калі яна не змагла згуляць паўфінальны паядынак. Цяпер жа яна піша, што не зможа згуляць у ААЭ, бо гэта было б "не лепшым рашэннем для яе арганізму".

У панядзелак з'явіўся абноўлены рэйтынг WTA. Вікторыя Азаранка захавала за сабой 14-е месца, Арына Сабаленка — 8-е. Аляксандра Сасновіч апусцілася на адзін радок, цяпер яна 97-я.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.