Вы тут

Азаранка з перамогі стартавала на турніры ў Мадрыдзе

Вікторыя Азаранка / twitter.com/MutuaMadridOpen

Вікторыя Азаранка з перамогі стартавала на турніры ў Мадрыдзе. У 1/32 фіналу беларуская тэнісістка абыграла Вікторыю Галубіч са Швейцарыі — 7:6 (7:5), 6:3. Азаранка на сённяшні дзень з'яўляецца 17-й ракеткай свету, яе саперніца займае ў сусветным рэйтынгу 39-е месца.

Вікторыя Азаранка брала невялікую паўзу ў выступленнях. Прычынай стаў "стрэс у асабістым жыцці". У сакавіку ў яе быў нервовы зрыў на турніры ў Індыян-Уэлсе, а пасля ў Маямі яна саступала 16-гадовай чэшскай тэнісістцы і ў другім сэце нечакана сышла з корта.

"Я вазьму паўзу і вярнуся на корт", паабяцала тады Азаранка. І сапраўды вярнулася.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.