Вы тут

Азаранка прайграла першай ракетцы свету ў 1/8 фіналу на турніры ў Маямі

Вікторыя Азаранка / Reuters

У 1/8 фіналу тэніснага турніру ў Маямі беларуска Вікторыя Азаранка (15-е месца ў рэйтынгу WTA) саступіла першай ракетцы свету — аўстралійцы Эшлі Барці

Трохсетавы паядынак працягваўся 1 гадзіну 54 хвіліны. Азаранака прайграла з лікам 1:6, 6:1, 2:6. 

У чвэрцьфінале саперніцай Эшлі Барці будзе пераможца матчу паміж беларускай Арынай Сабаленка (8) і чэшкай Маркетай Вандроўшавай (20).

Турнір у Маямі завершыцца 3 красавіка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.