Вы тут

Азаранка ледзь не задыхнулася на корце ў Аўстраліі

Беларускай тэнісістцы спатрэбілася меддапамога / Reuters

Вікторыя Азаранка ледзь не задыхнулася на корце ў стартавым паядынку Аustralian Open з амерыканкай Джэсікай Пегула. Першы сэт яна прайграла (5:7), а ў сёмым гейме другога сэту на сваёй падачы раптоўна адышла ў кут корта і схапілася за горла. Лекары неадкладна аказалі дапамогу. Як піша sport-express.ru, у беларускі быў "астматычны прыпадак". Азаранка прайграла другі сэт (4:6) і матч менш рэйтынгавай саперніцы. Відаць, стан здароўя 13-й ракеткі свету паўплываў на вынік.

Сама 31-гадовая тэнісістка ў каментары казала пра тое, што зрабіла на корце ўсё, што было ў яе сілах, "але гэтага аказалася недастаткова". Пра стан здароўя яна не згадала.

Дарэчы, у Мельбурне было толькі +22, але праблемы спартсменам стварала духата. Перад адкрытым чэмпіянатам Аўстраліі Вікторыя Азаранка трапіла на два тыдні ў самаізаляцыю і не трэніравалася — яна была ў адным чартары з носьбітам каранавіруса.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.