Вы тут

Азаранка атрымала траўму на турніры ў Мадрыдзе

Вікторыя Азаранка / З архіву Reuters

Вікторыя Азаранка атрымала траўму паясніцы на тэнісным турніры ў Мадрыдзе. У выніку яна не змагла выйсці на паядынак другога круга супраць Джэсікі Пегула з ЗША і знялася з турніру.

А вось Арына Сабаленка абыграла расіянку Дар'ю Касаткіну — 6:3, 6:3. Наступная яе саперніца — Пегула. Сабаленка — 7-я ракетка свету, амерыканка — 33-я.

На жаль, сустрэча ў 1/8 фіналу беларусак не адбылася.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.