Айцішніку з Брэста прысудзілі 6 гадоў за перадачу даных у "Чорную кнігу Беларусі

Павел Петручэня / brestspring.org
Павел Петручэня / brestspring.org

Брэсцкі абласны суд прысудзіў супрацоўніку ІТ-кампаніі, палітвязню Паўлу Петручэню шэсць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, паведамляюць праваабаронцы.

Мужчыну абвінавацілі  ў распальванні сацыяльный варожасці (ч. 3 арт. 130 КК). Справу разглядаў суддзя Мікалай Сянько, дзяржабвінаваўцам выступаў пракурор Аляксандр Богуш.

Петручэню затрымалі ў снежні 2022-га. Брэсцкая тэлевізія паказала пра яго відэарэпартаж. У ім паведамлялася, што ў 2013-2018 гадах мужчына працаваў у Дэпартаменце аховы Брэсцкай вобласці вядучым інжынерам-электронікам і атрымаў доступ да асабістых звестак супрацоўнікаў. У 2020 годзе ён перадаў у "Чорную кнігу Беларусі" інфармацыю не менш чым пра 39 супрацоўнікаў міліцыі.

У тэлесюжэце гаварылася, што Павел "шчыра верыў, што дапамагае аднавіць справядлівасць і абараняе пацярпелых ад супрацоўнікаў, якія перавысілі свае паўнамоцтвы падчас затрымання пратэстоўцаў. Бо сацсеткі стракацелі жахамі, якія адбываюцца на вуліцах Брэста".

У Брэсце ў першыя дні пратэстаў сілавікамі быў смяротна паранены Генадзь Шутаў, і яго пасмяротна прызналі вінаватым і асудзілі. Таксама Брэст у 2020-м праславіўся тым, што ўлады прыгналі вадамёт, каб разганяць пратэстоўцаў, якія спявалі песні і вадзілі карагоды ў цэнтры горада. Па "карагоднай справе" было асуджана больш за 100 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі