Аўтобус з беларусамі трапіў у аварыю ў Польшчы, ёсць пацярпелыя

Аўтобус з беларусамі трапіў у аварыю ў Польшчы, ёсць пацярпелыя

Аўтобус з беларусамі трапіў у аварыю ў Польшчы пад Седльцамі. Адзін чалавек цяжка пацярпеў, лёгкія траўмы атрымалі яшчэ чатыры пасажыры. Іх шпіталізавалі.

Мяркуецца, што прычынай ДТЗ магла стаць памылка кіроўцы ці "дзеянні іншых транспартных сродкаў". Траса ў гэтым месцы прамая, перашкодаў ці рэзкіх паваротаў на гэтым яе ўчастку няма. Аўтобус, у якім былі 45 грамадзян Беларусі, перакуліўся на абочыне на бок. Яны самастойна выйшлі з яго.

На месца аварыі прыехалі 8 аўтамабіляў хуткай дапамогі. Таксама побач прызямліўся верталёт ратавальнікаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі