Вы тут

Аўтаслесар з Белаазёрска адмовіўся рамантаваць аўто міліцыянтам

Уладзімір Зубрыцкі / 1reg.by

Пасля падзеяў жніўня 2020-га аўтаслесар з Белаазёрска Уладзімір Зубрыцкі адмовіўся рамантаваць аўто супрацоўнікам міліцыі. На мужчыну сем разоў складалі пратаколы за несанкцыянаваныя акцыі, паведамляе сайт "Першы рэгіён".

Агулам на Зубрыцкага склалі шэсць пратаколаў за пратэсты на плошчы і аштрафавалі на 127 базавых велічынь.

Апошні раз, 22 лютага, яго за калектыўнае фота ў інтэрнэце. Суддзя Дзмітрый Кавалевіч расцаніў яго як несанкцыянаваную масавую акцыю і аштрафаваў Зубрыцкага на 1160 рублёў (40 базавых).

Уладзімір кажа, што да выбараў жыў звычайным жыццём. Але калі пасля выбараў уключылі інтэрнэт, ён быў шакаваны гвалтам падчас разгону пратэстаў. Таму пасля 13 жніўня адмовіўся рамантаваць аўтамабілі мясцовых міліцыянтаў. "Я ўвесь час прапаноўваў ім праехаць у іншае месца", — кажа аўтаслесар.

26 лістапада на СТА, дзе ён працаваў, здарыўся пажар. Мужчыну дапытвалі: маўляў, ходзяць чуткі, што гэта ты падпаліў. У выніку, аднак, абвінавачванні выявіліся толькі чуткамі.

Раней з'яўляліся паведамленні пра медыкаў, якія адмаўляліся лячыць сілавікоў. Адна з такіх дактароў расказвала журналістам, што стала адмаўляцца пасля таго, як адбыла суткі на Акрэсціна. Яна таксама перанакіроўвае сілавікоў да іншых дактароў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.