Аўтара Вікіпедыі Марка Бернштэйна прызналі палітвязнем

Аўтара Вікіпедыі Марка Бернштэйна прызналі палітвязнем

Праваабаронцы Беларусі прызналі палітвязнямі яшчэ 13 чалавек. 

Гэта Юлія Макась, Станіслаў Рачыцкі, Максім Сафонаў, Яўген Маляўка, Аліна Аўдзіенка, Кацярына Халавурт, Яна Барысовіч, Таццяна Барысовіч, Анастасія Малашук, Аляксей Кедыш, Марк Бернштэйн, Вадзім Дзенісенка і Мікіта Хількевіч.

Усе яны або ўзятыя пад варту, або асуджаныя па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса  ("Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак") і арт. 341 (Апаганьванне збудаванняў і псаванне маемасці).

Сярод новых палітвязняў — топавы аўтар і рэдактар Вікіпедыі Марк Бернштэйн.

Агульны лік палітвязняў у Беларусі дасягнуў 1111 чалавек. Але гэта толькі тыя, каго палітвязнямі афіцыйна прызналі праваабаронцы. Насамрэч тых, хто сядзіць за палітыку, значна больш.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі