Аўстрыя і Беларусь падпісалі дэкларацыю аб развіцці 5G

Дзмітрый Крутой і Андрэас Райхардт падпісваюць дэкларацыю аб развіцці 5G у Беларусі / A1
Дзмітрый Крутой і Андрэас Райхардт падпісваюць дэкларацыю аб развіцці 5G у Беларусі / A1

12 лістапада ў Вене была падпісаная дэкларацыя па ўмацаванні супрацоўніцтва ў сферы сувязі, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. У прыватнасці, яна прадугледжвае развіццё ў Беларусі тэхналогіі 5G з аўстрыйскім удзелам.

Австрия и Беларусь подписали декларацию о развитии 5G
Дзмітрый Крутой падпісвае дэкларацыю / A1

Аўстрыйцы хваляцца тым, што ўваходзяць у лік еўрапейскіх лідараў па своечасовасці правядзення аўкцыёну па продажы частот для 5G, аб'ёму частот і ўцягнутасці аператараў сувязі. "Гэты вопыт, несумненна, быў бы карысны беларускаму боку", — адзначае Алехандра Платэр, старшыня праўлення кампаніі SBТ, заснавальніка А1. А гендырэктар А1 Гельмут Дуз пацвярджае, што холдынг А1 Telekom Austria Group гатовы інвеставаць у развіццё сеткі 5G у Беларусі.

У сакавіку 2010 года аператар А1, які тады насіў назву "Вэлком", пачаў камерцыйную эксплуатацыю сеткі 3G па тэхналогіі HSPA і HSPA+. А з сакавіка 2019 года ён прадае і паслугі 4G — у сетцы інфраструктурнага аператара beCloud.

Пачынаючы з 2008 года, калі кампанія А1 (тады яшчэ velcom) увайшла ў холдынг А1 Telekom Austria Group, аўстрыйцы інвеставалі ў эканоміку Беларусі больш 670 млн еўра і заплацілі ў бюджэт 820 млн еўра падаткаў і збораў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі