Аўстрыя гатовая быць пасярэдніцай у перамовах між уладай і апазіцыяй у Беларусі

Аўстрыя гатовая быць пасярэдніцай у перамовах між уладай і апазіцыяй у Беларусі

Аўстрыя гатовая быць пасярэдніцай у перамовах паміж беларускай уладай і апазіцыяй. Пра такую заяву кіраўніка МЗС Аўстрыі Аляксандра Шаленберга паведамляе interfax.by.

Аўстрыйскі дыпламат дадаў, што ён не ўпэўнены, што такое пасярэдніцтва будзе цяпер запатрабаванае, бо не ўсе бакі гатовыя гаварыць.

"У цяперашні час няма адчування, што Лукашэнка гатовы", — сказаў Шаленберг журналістам. 

У Вене з візітам знаходзіцца Святлана Ціханоўская. 27 красавіка яна сустракалася з прэзідэнтам краіны Аляксандрам Ван дэр Беленам. У сераду Ціханоўскую прымаў міністр замежных спраў Аўстрыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі