Атрад імя "Літвіна" выклаў сваю версію канфлікту з байцамі-каліноўцамі

Атрад імя "Літвіна" выклаў сваю версію канфлікту з байцамі-каліноўцамі

Атрад імя "Літвіна", які складаецца з адэскіх беларусаў, нарэшце выклаў сваю версію канфлікту з прадстаўнікамі палка імя Кастуся Каліноўскага. "Літвіноўцы" заяўляюць пра збіццё і пагрозы.

Як распавядала Еўрарадыё, у траўні байцы палка Каліноўскага раззброілі ў Адэсе і забралі маёмасць у атрада імя "Літвіна", які складаўся з мясцовых беларусаў. Атрад дапамагаў мясцовай самаабароне, у тым ліку, як кажуць яго прадстаўнікі, злавіў некалькі расійскіх дыверсантаў.

Каліноўцы заявілі, быццам "літвінаўцы" збіралі рэсурсы, якія не даходзілі да байцоў на перадавой. Пасля размовы, нібыта, "літвінаўцы" самі зразумелі свае памылкі і дапамаглі пагрузіць рэчы ў машыны каліноўцаў. Пры гэтым прысутнічала мясцовая паліцыя, якая ўсё можа пацвердзіць.

"Літвінаўцы" кажуць, што насамрэч іх сустрэча з каліноўцамі праходзіла зусім іначай. Яны заўляюць, што прадстаўнікі палка Каліноўскага доўга збівалі аднаго з камандзіраў іх падраздзялення. Таксама, нібыта, каліноўцы прызналіся, што гэта яны перашкодзілі таму, каб атрад "Літвіна" афіцыйна прынялі ў шэрагі тэрытарыяльнай абароны. 

Па словах беларусаў з атрада "Літвіна", паліцыю выклікала дзяўчына з іх атрада, спалохаўшыся за лёс свайго партнёра. Але калі паліцыя прыехала, "літвіноўцы" не паскардзіліся ёй на каліноўцаў, бо былі ў стане шоку. 

Каліноўцы, як паведамляецца, з'ехалі з забранымі рэчамі і забралі з сабой закладніка. Двое сутак ён правёў у падвале, паля чаго затэлефанаваў і паведаміў, што вяртаецца ў Адэсу. 

Пасля гэтага каліноўцы, як паведамляецца, тэлефанавалі "літвіноўцам" з завуаляванымі пагрозамі. 

Дарэчы, у "літвіноўца", якога збівалі каліноўцы, дактары дыягнаставалі пералом двух рэбраў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі