Асуджаныя 44 сябры стачкама "Беларуськалія": 175 сутак і 5400 рублёў штрафу

Асуджаныя 44 сябры стачкама "Беларуськалія": 175 сутак і 5400 рублёў штрафу

175 сутак арышту атрымалі на ўсіх сябры стачкама "Беларуськалія", затрыманыя ў мінулую пятніцу на экскурсіі ў Івацэвіцкім раёне. Яны наведалі малую радзіму нацыянальнага героя Беларусі, Польшчы і ЗША Тадэвуша Касцюшкі. А калі зрабілі агульнае фота на памяць з бел-чырвона-белымі сцягамі, усіх затрымалі. Спачатку іх прывезлі ў міліцыю ў Івацэвічы, пасля адвезлі ў Баранавічы, дзе страйкоўцы чакалі пачатку судоў.

Усяго было асуджана 44 чалавекі. Акрамя сутак (ад 5 да 15), людзям выпісалі больш за 5400 рублёў штрафаў за ўдзел у "несанкцыянаваным мерапрыемстве"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі