Асуджаны на "хімію" студэнт-палітвязень уцёк з Беларусі ў Літву

Асуджаны на "хімію" студэнт-палітвязень уцёк з Беларусі ў Літву

Асуджаны ў Беларусі на 3 гады "хіміі" (абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу) палітвязень Арцём Вінакураў уцёк у Літву, паведамляе тэлеграм-канал @peaceful_bsuir. Вінакураў прызнаецца, што мяжу перайшоў нелегальна яшчэ месяц таму ("па палях, па лясах"). Цяпер ён у бяспецы.

21-гадовы студэнт БДУІР быў асуджаны судом Савецкага раёна Мінска 29 студзеня за "арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак". У кастрычніку 2020-га ён агітаваў студэнтаў далучацца да забастоўкі. Ужо на наступны дзень Арцёма Вінакурава затрымалі. У СІЗА ён правёў тры месяцы. Палітвязнем яго прызналі ў снежні мінулага года.

Уцякач кажа, што не выключаў пасля зафіксаваных "парушэнняў" пераводу "ў больш жорсткія ўмовы". Таму скарыстаўся часам, адведзеным на абскарджванне прысуду, і збег за мяжу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі