Арыштаваны шахцёр Юрый Корзун абвясціў бестэрміновую галадоўку

Арыштаваны шахцёр Юрый Корзун абвясціў бестэрміновую галадоўку

Арыштаваны на 15 сутак шахцёр Юрый Корзун абвясціў бстэрміновую галадоўку, паведамляе ТГ-канал страйкама "Беларуськалію".

Сваё рашэнне ён патлумачыў трыма прычынамі:

— фактычнае выкраданне без тлумачэння прычын;

— незаконнае вядзенне адміністрацыйнага працэсу;

— парушэнне гарантаваных Канстытуцыяй і ПВКаАП правоў, у сувязі з парушэннем тэрміну разгляду справы, што цягне за сабой прызнанне рашэння суда, які не мае юрыдычнай сілы.

Паведамляецца, што галадоўку ён пачаў з моманту затрымання — 11 лютага ў 7:10.

Юрыя Корзуна затрымалі, калі ён выйшаў зранку ў чацвер прагрэць аўтамабіль. У пятніцу яго асудзілі на 15 сутак па абвінавачанні ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі