Арыштаваны шахцёр-страйковец Юрый Корзун выйшаў з галадоўкі

Арыштаваны шахцёр-страйковец Юрый Корзун выйшаў з галадоўкі

Арыштаваны шахцёр-страйковец Юрый Корзун выйшаў з галадоўкі, якую трымаў з моманту затрымання — з раніцы 11 лютага. Пра гэта паведаміў ТГ-канал страйкама "Беларуськалію".

Як распавядала Еўрарадыё, Корзуна затрымалі зранку 11 лютага, калі ён выйшаў на двор прагрэць машыну, на якой планаваў завезці ў школу дзіця. Шахцёру прысудзілі 15 сутак, прызнаўшы вінаватым ва ўдзеле ў несанкцынаваным мерапрыемстве. У адказ ён абвясціў бестэрміновую галадоўку, якую патлумачыў трыма прычынамі:

— фактычнае выкраданне без тлумачэння прычын;

— незаконнае вядзенне адміністрацыйнага працэсу;

— парушэнне гарантаваных Канстытуцыяй і ПВКаАП правоў, у сувязі з парушэннем тэрміну разгляду справы, што цягне за сабой прызнанне рашэння суда, якое не мае юрыдычнай сілы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі